Справка
Нарадзіўся 07.10.1937, в. Зубава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць. Інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту. Кандыдат тэхнічных навук (1978), прафесар (1993).
Адукацыя: Беларускі інстытут чыгуначнага транспарту (эксплуатацыйны факультэт, 1964; аспірантура, 1973).
Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця чыгуначных вузлоў; удасканаленне метадаў разліку тэхнічнага аснашчэння і праектавання чыгуначных станцый, устройстваў для сартавання вагонаў; навукова-даследчая работа ў вну.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 1965, прафесар кафедры "Транспартныя вузлы", у 1982–1986 – намеснік дэкана вячэрняга факультэта, 1986–1993 – дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі, 1993–1997 – прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце, 1997–2001 – прарэктар па навуковай рабоце і дырэктар Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту).
Узнагароды: знакі "Почетному железнодорожнику" (1983), "За отличные успехи в работе" Министерства высшего и среднего специального образования СССР (1984), "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1997) і інш.
Варыянтная форма
Lugaŭcoŭ, Uladzimir Mikalaevič (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование технологических режимов содержания устройств обслуживания вокзального комплекса : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.22.08 / Луговцов Михаил Николаевич. ― Москва, 1978.
Анкета вучонага (без анкеты).
Луговцов Михаил Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 99.
Луговцов Михаил Николаевич // Белорусский государственный университет транспорта : Хроника. События. Люди (1953—2003). ― Гомель, 2003. — С. 331.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Электронная бібліятэка БелДУТу.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.