![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Годнеў, Ціхан МІкалаевіч (доктар біялагічных навук ; 1893—1982) |
Нарадзіўся 05.04.1893, г. Задонск, Ліпецкая вобласць, Расія. Фізіёлаг раслін, біяхімік. Доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1926). Акадэмік АН БССР (1940; член-карэспандэнт з 1936). Член Прэзідыума АН БССР (1946–1956), акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук (1946–1948).
Адукацыя: Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (прыродазнаўчае аддзяленне, 1916).
Навуковыя інтарэсы: фотасінтэз і біяхімія пігментаў.
Месца працы, пасада: Маскоўскі ўніверсітэт (1916–1919), Краявы Астраханскі ўніверсітэт (1919–1922), Іванава-Вазнясенскі політэхнічны інстытут (1923–1928), Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1928–1935, загадчык кафедры фізіялогіі раслін), Свярдлоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1941–1944, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1935–1941 і 1944–1967, прафесар, загадчык кафедры фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі), Інстытут эксперыментальнай батанікі і Інстытут фотабіялогіі АН БССР (1945–1974, загадчык лабараторыі хларафілу).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1944), ордэны Леніна (2) і інш.
Памёр 29.10.1982.
Варыянтная форма
Godneŭ, Cihan Mikalaevič (1893—1982) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Библиография научных трудов академика АН БССР Т. Н. Годнева (к 90-летию со дня рождения). ― Минск, 1983.
Анкета вучонага (без анкеты).
Годнеў Ціхан МІкалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 320—321.
Годнеў Ціхан МІкалаевіч / М. А. Кулікова // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 3. — С. 527.
Годнев Тихон Николаевич // Большая советская энциклопедия : [ 30 т.]. — Москва, 1972. — [ Т.] 7. — С. 9.
Годнев Тихон Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 116.
Академик Т. Н. Годнев : воспоминания современников. ― Минск, 1997.
Сайт "Википедия".
Сайт Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.
Сайт біялагічнага факультэта БДУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |