Справка
Нарадзіўся 10.05.1909 (27.04.1909 па ст.ст.), в. Пендзелка, Кузнецкі раён, Пензенская вобласць, Расія. Фізікахімік. Доктар хімічных навук (1940), прафесар (1941). Акадэмік АН БССР (1947).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930), Інстытут арганічнай хіміі АН СССР (дактарантура, 1938).
Навуковыя інтарэсы: хімічная кінетыка; каталіз; тапахімічныя рэакцыі; аўтаакісленне арганічных злучэнняў; фізікахімія палімераў.
Заснавальнік фізічнай хіміі ў Беларусі.
87 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Інстытут будаўнічых матэрыялаў (1930–1931, навуковы супрацоўнік); Інстытут азоту (Масква; 1931–1935, навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы); Інстытут арганічнай хіміі АН СССР (1936–1938, лабараторыя арганічнага каталізу); Інстытут хіміі АН БССР (1939–1941 і 1950–1958 – дырэктар); Куйбышаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (з 1941, загадчык кафедры хіміі); Усесаюзны інстытут авіяцыйных матэрыялаў (Масква; 1942–1950, загадчык лабараторыі, намеснік начальніка); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1959–1965, дырэктар; у 1976–1987 – загадчык лабараторыі каардынацыйнага і дыслакацыйнага каталіза, з 1987 – саветнік пры дырэкцыі); Інстытут торфу АН БССР (1973–1976, загадчык лабараторыі каталітычных і сарбцыйных працэсаў).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1979), Дзяржаўная прэмія СССР (1946), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1952), Чырвонай Зоркі (1945), "Знак Почета" (1950) і інш.
Памёр 24.11.1995, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Варыянтная форма
Erafeeŭ, Barys Vasіlevіč (1909—1995) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Ерофеев Борис Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 507.
Ерафееў Барыс Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 392.
Борис Васильевич Ерофеев : (к 100-летию со дня рождения) / Н. П. Крутько [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2009. — № 2. — С. 119—120 : фот.
Борис Васильевич Ерофеев : к 80-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель / [составители: Н. И. Мицкевич и др.]. — Минск, 1989.