unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Секяржыцкі, Уладзімір Станіслававіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1951—2021)

    Нарадзіўся 09.09.1951, г. Жабінка, Брэсцкая вобласць. Фізік-тэарэтык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981), дацэнт (1983).
    Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Фізіка", 1972), Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (аспірантура, 1979).
    Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя даследаванні фізічных уласцівасцей рэчыва ў экстрэмальных астрафізічных умовах (вялікія шчыльнасці, звышмоцныя магнітныя палі, нізкія і высокія тэмпературы); распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс вышэйшай і сярэдняй школы нестандартных метадаў і спосабаў рашэння фізічных задач.
    Месца працы, пасада: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1972–2021, дацэнт кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, у 2002–2013 – прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і астраноміі, з 2005 – загадчык кафедры, у 2013–2016 – загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, 2016–2019 – кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, 1990–1995 – дэкан фізіка-матэматычнага, 1995–1996 – фізічнага факультэтаў, 1996–2003 – прарэктар па навуковай рабоце).
    Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1995), граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2003, 2005, 2011).
    Памёр 04.12.2021.

        Варыянтная форма
    Sekerzhitskii, V. S. (1951—2021) (англійская мова)
    Sekâržycki, Uladzimir Stanislavavič (1951—2021)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Фізіка-матэматычны факультэт
    Секержицкий, Владимир Станиславович (кандидат физико-математических наук ; физика ; 1951—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Свойства холодного замагниченного вещества при плотностях, меньших ядерной : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.04.02 / Секержицкий Владимир Станиславович. ― Ленинград, 1980.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Секержицкий Владимир Станиславович // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2005. — С. 187—188.
    Владимир Станиславович Секержицкий (09.09.1951—04.12.2021) // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 4, Фізіка. Матэматыка. — 2021. — № 2. — С. 117—118.
    Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
    Рэпазіторый БрДУ імя А. С. Пушкіна.
    Сайт "eLIBRARY.RU".