unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Логінаў, Анатоль Аляксеевіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія ; 1921—1999)

    Нарадзіўся 23.10.1921, г. Тбілісі, Грузія. Фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1962), прафесар (1962).
    Адукацыя: Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт (1945), Азербайджанскі медыцынскі інстытут (1949).
    Навуковыя інтарэсы: механізмы нейрагумаральнай рэгуляцыі адаптацыйнага гамеастазу; псіхафізіялогія і псіхапедагогіка; этыка і псіхалогія сямейнага жыцця; філасофскія і агульнабіялагічныя праблемы прыродазнаўства.
    Месца працы, пасада: Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт (1949–1961, дацэнт кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл), адначасова Азербайджанскі навукова-даследчы інстытут аховы мацярынства і маленства (1951–1961, загадчык лабараторыі, аддзела), Сектар фізіялогіі АН Азербайджанскай ССР (1961–1962, загадчык лабараторыі), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962–1970, загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1971–1977, загадчык кафедры фізіялогіі і біяхіміі, адначасова прарэктар па навуковай рабоце), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (1978–1993, прафесар кафедры філасофіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1982).
    Памёр 10.07.1999.

        Варыянтная форма
    Loginaŭ, Anatol' Alâkseevič (1921—1999)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Гістарычны факультэт
    Логинов, Анатолий Алексеевич (доктор биологических наук ; физиология ; 1921—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Механизм интероцептивных обменных рефлексов : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / А. А. Логинов. ― Баку, 1960.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Логінаў Анатоль Аляксеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 417.
    Логінаў Анатоль Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 335.
    Логинов Анатолий Алексеевич / М. К. Тумилович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 528.
    Кафедра физиологии и биохимии // Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. ― Минск, 2007. — С. 261—265.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.