Справка
Нарадзілася 13.11.1921, в. Рэкта, Горацкі павет, Гомельская губерня (сучас. аграгарадок, Горацкі раён, Магілёўская вобласць). Спецыяліст у галіне вырошчвання агароднінных культур і гербалогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1972), прафесар (1988).
Адукацыя: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1947).
Навуковыя інтарэсы: барацьба з пустазеллем і выкарыстанне рэгулятараў росту раслін; даследаванне ўзаемадзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў, раслін і глебы; вывучэнне таксічнасці гербіцыдаў і пажыўнай каштоўнасці апрацаваных імі агароднінных прадуктаў; ступень разлажэння гербіцыдаў у глебе і прадуктах з мэтай забеспячэння бяспечнага выкарыстання.
Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі і Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР (1949–1954); Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут (з 1955, старшы выкладчык кафедры раслінаводства); Беларускі навукова-даследчы інстытут агародніцтва (з 1956; у 1956–1962 – загадчык аддзела агратэхнікі агароднінных культур адкрытага і абароненага грунту, з 1962 – навуковы супрацоўнік, у 1975–1982 – загадчык лабараторыі гербіцыдаў і стымулятараў росту).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" (1992).
Памерла 00.00.0000.
Варыянтная форма
Žukava, Praskoŭâ Samojlaŭna (1921— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Применение гербицидов и стимуляторов роста на овощных культурах в условиях Белорусской ССР : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06-535 / П. С. Жукова. — Ленинград, 1970.
Жукова Прасковья Самуиловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 568.
Жукава Праскоўя Самойлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 444.
Жукова Прасковья Самуиловна // Гордость и слава Горецкой земли : [в 3 кн.] / В. М. Лившиц. — Горки, 2013. — Кн. 1 : Знаменитые земляки – ученые. — С. 49—50.
Сайт Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Сайт "Вікіпедыя".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.