Справка
Нарадзіўся 22.03.1949, в. Несіна, Лепельскі раён, Віцебская вобласць. Урач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук (1994), дацэнт (1995). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць "Ветэрынарыя", 1972).
Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя хваробы жывёл; удасканаленне спецыфічнай прафілактыкі інфекцыйных хвароб свіней.
Месца працы, пасада: калгас імя А. В. Суворава (Гарадоцкі раён; 1972, галоўны ветэрынарны ўрач), Гарадоцкае міжгаспадарчае аб'яднанне па штучным асемяненні (1973–1975, ветэрынарны ўрач-гінеколаг), калгас "Прагрэс" (Пастаўскі раён; 1975–1977, галоўны ветэрынарны ўрач), саўгас "Віцебскі" (Віцебскі раён; 1977–1979, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1979–2018, дацэнт кафедры эпізааталогіі і інфекцыйных хвароб).
Варыянтная форма
Bagracoŭ, Vasil' Fëdaravič (нар. 1949) |
Багрецов, В. М. (памылковая форма) (руская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Аэрозольная иммунизация свиней против чумы и рожи : автореферат диссертации ... кандидата ветринарных наук : 16.00.03 / Багрецов Василий Федорович. ― Витебск, 1994.
Рабочая тетрадь по организации и экономике ветеринарного дела : учебно-методическое пособие для студентов факультета ветеринарной медицины, учащихся ССУЗов / [В. А. Лазовский и др.]. — Витебск, 2013. — Форма имени "Багрецов В. М." — ошибочная.
Анкета вучонага (без анкеты).
[Василий Федорович Багрецов] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 287—288.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Рэпазіторый ВДАВМ.
Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.