Справка
Нарадзіўся 00.00.1899, в. Горы, Чавускі павет, Магілёўская губерня (сучас. Горацкі раён, Магілёўская вобласць). Спецыяліст у галіне заатэхніі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1940), прафесар (1941).
Адукацыя: Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1924).
Навуковыя інтарэсы: развядзенне сельскагаспадарчых жывёл; прамысловае скрыжаванне ў свінагадоўлі.
Месца працы, пасада: Авінаўшчынскі сельскагаспадарчы тэхнікум (Смаленская вобласць); Сычаўскі заатэхнічны сельскагаспадарчы тэхнікум (Смаленская вобласць); Горскі заатэхнічны сельскагаспадарчы тэхнікум (Уладзікаўказ; з 1937); Смаленскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут (з 1939); Саратаўскі сельскагаспадарчы інстытут (з 1941, загадчык кафедры тэхналогіі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і племянной справы); БССР (пасля вайны); Кішынёўскі сельскагаспадарчы інстытут імя М. В. Фрунзе (з 1950, загадчык кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1946), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.
Памёр 00.00.1966.
Варыянтная форма
Čatyrkіn, Uladzіmіr Sârgeevіč (1899—1966) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Четыркин Владимир Сергеевич // Гордость и слава Горецкой земли / В. М. Лившиц. — Горки, 2013. — Кн. 1 : Знаменитые земляки-ученые. — С. 68—69.
Чатыркін Уладзімір Сяргеевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 559.
Четыркин Владимир Сергеевич // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : профессора и выпускники — заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / А. Р. Цыганов, А. С. Чечёткин, В. М. Лившиц. — Горки, 2019. — С. 95.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.