Справка
Нарадзіўся 13.09.1909, в. Старая Мілееўка, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1960), прафесар (1963). Член-карэспандэнт АН БССР (1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларуская акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1931), Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (аспірантура, 1941).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб.
Месца працы, пасада: Мінская доследная сельскагаспадарчая станцыя (1931–1934, навуковы супрацоўнік); Інстытут біялогіі (з 1934, малодшы навуковы супрацоўнік); Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (1937–1938 і 1946–1950, старшы навуковы супрацоўнік); Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (з 1950, начальнік аддзела навукова-даследчых устаноў,намеснік начальніка ўпраўлення; і з 1961 – начальнік упраўлення сельскагаспадарчай навукі і прапаганды); Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (з 1953, загадчык аддзела; і з 1969, загадчык аддзела севазваротаў і апрацоўкі глебы, з 1974 – навуковы кансультант).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1968), ордэны Чырвонай Зоркі (1942), Чырвонага Сцяга (1943), "Знак Почета" (1959), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1969) і інш.
Памёр 24.06.1980.
Варыянтная форма
Prakopaŭ, Pëtr Âfіmavіč (1909—1980) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Прокопов Петр Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 287.
Пракопаў Пётр Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 546—547.
Прокопов Петр Ефимович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 482—483.
Прокопов Петр Ефимович // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : профессора и выпускники — заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / А. Р. Цыганов, А. С. Чечёткин, В. М. Лившиц. — Горки, 2019. — С. 88—90.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.