Справка
Нарадзіўся 15.01.1935, в. Крывулькі, Шчучынскі (Мастоўскі) раён, Гродзенская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1979).
Адукацыя: Гродзенская сярэдняя сельскагаспадарчая школа па падрыхтоўцы старшынь калгасаў (1957), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", 1964), Даўгаўпілскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Хімія і біялогія", 0000), Навукова-даследчы інстытут эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання Дзяржплана БССР (аспірантура, 0000).
Навуковыя інтарэсы: аграэканоміка; педагогіка вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: калгас "Чырвонае Знамя" (Шчучынскі раён; 1957–1960, намеснік старшыні і галоўны аграном), Дзембраўская 8-гадовая школа (настаўнік), Каменская сярэдняя школа (намеснік дырэктара), Шчучынскі раённы Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (1964–1969, інспектар упраўлення адукацыі), Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (1969–1975, інспектар упраўлення адукацыі), Гродзенскае абласное міжкалгаснае навукова-вытворчае аб'яднанне па ўкараненні ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту ''Аблнавукаб'яднанне'' (1975–1979, загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнага планавання), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1979–1981, выкладчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1981, дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі).
Варыянтная форма
Kas'ânovič, Rygor Rygoravič (нар. 1935) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Социально-экономические проблемы воспроизводства квалифицированных кадров для сельского хозяйства (на материалах колхозов и совхозов Гродненской области БССР) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.05 / Касьянович Григорий Григорьевич. — Киев, 1979.
Анкета вучонага (без анкеты).
Касьяновіч Рыгор Рыгоравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 227—228.