unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Трыгубовіч, Франц Браніслававіч (кандыдат эканамічных навук ; 1914— )

    Нарадзіўся 22.08.1914, в. Ружампаль, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Віцебскі кааператыўны тэхнікум (1934), Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КП(б)Б (1947), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1954), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1964).
    Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; эканоміка сельскай гаспадаркі.
    Месца працы, пасада: Клічаўская раённая кантора масларобнай прамысловасці (1934–1936, галоўны бухгалтар), [Мінпрамсаюз?] (1937–1939, інспектар-рэвізор), Мастоўскі раённы камітэт ЛКСМБ (1940–1941, 1-ы сакратар), Воранаўскі раённы камітэт КП(б)Б (1-ы сакратар) і Ваўкавыскі раённы камітэт КП(б)Б (1944–1949, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі), Сапоцкінскі раённы Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (1949–1957, намеснік старшыні), Гродзенскі раённы камітэт КПБ (1959–1962, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (завочнае аддзяленне, Гродзенскі вучэбна-кансультацыйны пункт; 1962–1970, загадчык), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1964 – па сумяшчальнасці, у 1970–1985 – на пастаяннай аснове, дацэнт, в. а. загадчыка кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені (1945) і інш.
    Памёр 00.00.0000, пахаваны ў г. Гродна.

        Варыянтная форма
    Trygubovič, Franc Branislavavič (1914— )

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Медыка-псіхалагічны факультэт
    Тригубович, Франц Брониславович (кандидат экономических наук ; 1914— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Материальные и моральные стимулы и их роль в повышении производительности труда (на материалах колхозов Гродненской области БССР) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 590 / Ф. Б. Тригубович. ― Москва, 1969.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Тригубович Франц Брониславович // Они сражались за Родину : ветераны Великой Отечественной войны — сотрудники Гродненского государственного медицинского университета. ― Минск, 2022. — С. 112.
    Тригубович Франц Брониславович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 151.