unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Круцько, Мікалай Паўлавіч (доктар хімічных навук ; фізічная хімія ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 20.05.1949, в. Ляскавічы, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Доктар хімічных навук (1991), прафесар (2003). Акадэмік НАН Беларусі (2009).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1971).
    Навуковыя інтарэсы: калоідна-хімічныя ўласцівасці паверхнева-актыўных рэчываў, поліэлектралітаў і палімерных комплексаў у водна-салявым асяроддзі; міжфазныя ўзаемадзеянні ва ўльтрадысперсных цвёрдафазных сістэмах і мікраэмульсіях.
    Больш за 85 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Інстытут фізіка-арганічнай хіміі (з 1971); Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (з 1981; з 1989 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1993–2016 – дырэктар, і адначасова з 1992 – загадчык аддзела кампазіцыйных матэрыялаў); НАН Беларусі (2005–2010, Аддзяленне хіміі і навук аб зямлі, акадэмік-сакратар, і адначасова ДНВА "Хімічныя прадукты і тэхналогіі", з 2008 – генеральны дырэктар). Інфармацыя на 2022.
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2014), Дзяржаўная прэмія БССР (1990) і інш.

        Варыянтная форма
    Kruc'ko, Mіkalaj Paŭlavіč (нар. 1949)
    Krutko, N. P. (нар. 1949) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (Мінск). Дырэктар
    Круцько (дынастыя / сям'я)
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Минск). Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі
    "Хімічныя прадукты і тэхналогіі", дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне (Мінск)
    Крутько, Николай Павлович (доктор химических наук ; физическая химия ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Коллоидно-химические основы модифицирования дисперсий солей и почв поверхностно-активными веществами и полимерами : автореферат диссертации ... доктора химических наук : 02.00.11 / Крутько Николай Павлович. — Киев, 1990.
    Крутько Николай Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 322.
    Круцько Мікалай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 490.
    Крутько Николай Павлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 148—149.
    Николай Павлович Крутько : (к 65-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2014. — № 2. — С. 121—123.
    Николай Павлович Крутько : (к 70-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2019. — Т. 55, № 2. — С. 254—256.
    "eLIBRARY.RU".