Справка
Нарадзіўся 01.01.1921, в. Жаўткі, Вілейскі раён, Мінская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1964), прафесар (1965). Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Расійскай акадэміі медыцынскіх навук. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1948), 2 Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1953).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і хірургічнае лячэнне прыроджаных і набытых парокаў сэрца, захворванняў падстраўнікавай залозы, жоўцевыводзячых шляхоў, ранніх формаў раку страўніка.
Месца працы, пасада: Вілейская раённая бальніца (з 1948, ардынатар хірургічнага аддзялення); 2 Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1953, асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі); 1 Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1957, асістэнт, з 1965 – прафесар кафедры шпітальнай хірургіі); Усесаюзны НДІ клінічнай і эксперыментальнай хірургіі (з 1970, загадчык клінічнага аддзела); 4-е Галоўнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя СССР (з 1973, галоўны хірург).
Узнагароды: званні "Герой Социалистического Труда" (1980), "Заслуженный деятель науки Узбекской ССР" (1979), Дзяржаўна прэмія СССР (1984, 1987), ордэны Леніна (1978, 1980), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971) і інш.
Памёр 24.01.2018, пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Варыянтная форма
Malinoŭski, Mіkalaj Nіkadzіmavіč (1921—2018) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Тромбоз левого предсердия и его ушка у больных митральным стенозом : (патогенез, клиника и хирургическое лечение) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Н. Н. Малиновский. — Москва, 1964.
Маліноўскі Мікалай Нікадзімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 34.
Академик Николай Никодимович Малиновский (1921–2018) / Ал. А. Курыгин, В. В. Семенов, И. С. Тарбаев // Вестник хирургии им. И. И. Грекова. — 2021. — Т. 180, № 1. — С. 7—9.
Малиновский Николай Никодимович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник. — Витебск, 2021. — С. 99—100.
Сайт "Википедия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.