unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Барсегян, Марыя Васільеўна (кандыдат гістарычных навук ; 1905—1995)

    Нарадзілася 17.02.1905, с. Ламоўка, Багародзіцкі раён, Тульская вобласць, Расія. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Вышэйшыя педагагічныя курсы (г. Новасібірск, 1931), Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі (1937).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы і асаблівасці індустрыялізацыі БССР у гады першых пяцігодак.
    Месца працы, пасада: сярэдняя школа г. Калініна (1937–1940), Кіраўскі педагагічны інстытут (1940–1941), Молатаўскі раённы камітэт УКП(б) г. Кірава (1941–1944), Магілёўскі гарадскі камітэт КП(б)Б (1944–1949), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1949–1950), Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1950–1958, старшы выкладчык, намеснік дырэктара), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958–1961 – загадчык кафедры марксізму-ленінізму, 1961–1964 – старшы выкладчык кафедры, 1964–1969 –загадчык кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі, 1969–1975 – дацэнт кафедры).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1966) і інш.
    Памерла 00.00.1995, пахавана ў г. Гродна.

        Варыянтная форма
    Barsegân, Maryâ Vasil'eŭna (1905—1995)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Медыка-псіхалагічны факультэт
    Барсегян, Мария Васильевна (кандидат исторических наук ; 1905—1995) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Коммунистическая партия Белоруссии в борьбе за социалистическую индустриализацию республики (1926—1929 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / М. В. Барсегян. ― Минск, 1954.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Барсегян Мария Васильевна // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 81.
    Барсегян Мария Васильевна // Они сражались за Родину : ветераны Великой Отечественной войны — сотрудники Гродненского государственного медицинского университета. ― Минск, 2022. — С. 15.
    Барсегян Мария Васильевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 127.
    У истоков создания кафедры социально-гуманитарных наук : Барсегян Марии Васильевне посвящается / С. А. Ситкевич, Н. П. Стасевич // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2013. — № 2. — С. 117—119.