Справка
Нарадзіўся 19.03.1874 (07.03.1874 па ст. ст.), г. Мсціслаў, Магілёўская губерня (сучас. Магілёўская вобласць). Паразітолаг, мікрабіёлаг, эпідэміёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1909), прафесар. Удзельнік Першай сусветнай вайны.
Адукацыя: Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1899).
Навуковыя інтарэсы: паразіталогія; эпідэміялогія; вывучэнне інвазійных хвароб; клініка і эпідэміялогія малярыі.
Месца працы, пасада: Бальніца імператара Паўла I (Масква; 1899–1924, урач-бактэрыёлаг, з 1902 – празектар і малодшы ардынатар пры заразным аддзяленні) і адначасова Патолага-анатамічны інстытут Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта (1900–1904) і Маскоўскія вышэйшыя жаночыя курсы (1908–1909, асістэнт кафедры бактэрыялогіі); Маскоўскі ўніверсітэт (1910–1911, прыват-дацэнт кафедры агульнай паталогіі); Маскоўскія вышэйшыя жаночыя курсы (1911–1913); Цэнтральны бактэрыялагічны інстытут (Масква; 1917–1919, дырэктар); Трапічны інстытут (Масква; 1920–1934, дырэктар) і адначасова 2-і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1923–1930, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб).
Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки РСФСР" (1934).
Памёр 25.07.1934, пахаваны ў Маскве на могілках Данскога манастыра.
Варыянтная форма
Marcinoŭski, Âŭgen Іvanavіč (1874—1934) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Этиология "восточной язвы" (bouton d'Orient) и краткие сведения об этой болезни : диссертация ... доктора медицины / Е. И. Марциновский. — Москва, 1909.
Е. И. Марциновский (1874–1934) / Ш. Д. Мошковский, Н. Н. Духанина, А. Я. Раскин. ― Москва, 1987.
Марциновский Евгений Иванович // Московские профессора XVIII ― начала XX веков. Естественные и технические науки. — Москва, 2003. — С.163—164.
Марціноўскі Яўген Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 148.
Марциновский Евгений Иванович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник. — Витебск, 2021. — С. 102—103.
Сайт "Большая Российская энциклопедия".
Сайт "Википедия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.