unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лінкевіч, Вера Раманаўна (доктар медыцынскіх навук ; акушэрства і гінекалогія ; 1924—2008)

    Нарадзілася 06.12.1924, в. Юркевічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць. Урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1948), Кішынёўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1959).
    Навуковыя інтарэсы: эмбрыялогія і інервацыя жаночых палавых органаў.
    Месца працы, пасада: Пліская цэнтральная раённая бальніца (Пліскі раён, Полацкая вобласць; 1948–1950, акушэр-гінеколаг); Полацкая абласная бальніца імя У. І. Леніна (1951–1954, ардынатар акушэрска-гінекалагічнага аддзялення); Кішынёўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954–1956 і 1959–1963); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1963–1993; кафедра акушэрства і гінекалогіі, асістэнт, з 1970 – дацэнт, у 1971–1990 – загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі № 1, з 1990 – проафесар).
    Узнагароды: значок "Выдатнік аховы здароўя" і інш.
    Памерла 27.04.2008.

        Варыянтная форма
    Linkevič, Vera Ramanaŭna (1924—2008)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт аховы мацярынства і дзяцінства
    Лінкевіч — Траян (дынастыя / сям'я)
    Линкевич, Вера Романовна (доктор медицинских наук ; акушерство и гинекология ; 1924—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Материалы о развитии органов малого таза женщины, развитии их иннервации и значении для клиники : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / В. Р. Линкевич. — Минск, 1970.
    Лінкевіч Вера Раманаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 270.
    Линкевич Вера Романовна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 64—66. (Дата нараджэння: 06.07.1924.)
    Линкевич Вера Романовна // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 75—76. (Дата нараджэння: 06.07.1924.)
    Вера Романовна Линкевич : (к 80-летию со дня рождения) // Охрана материнства и детства. — 2005. — № 1. — С. 12.