unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сяржанін, Пётр Мікалаевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; акушэрства і гінекалогія ; 1903—1972)

    Нарадзіўся 21.08.1903, мяст. Любань, Бабруйскі павет, Мінская губерня (сучас. горад, Мінская вобласць). Урач-акушэр-гінеколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1948), дацэнт (1952). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, медыцынскі факультэт (1928), Кіеўскі інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1940).
    Навуковыя інтарэсы: тактыка вядзення цяжарнасці і родаў пры сардэчна-сасудзістай паталогіі; ранняе выяўленне скрытых таксікозаў цяжарных і іх ранняга лячэння.
    Месца працы, пасада: Чавуская раённая бальніца (Магілёўская вобласць; 1928–1934, ардынатар, з 1930 – загадчык); Кіеўскі інстытут удасканалення ўрачоў (1936–1937, клінічны ардынатар кафедры акушэрства і гінекалогіі); Інстытут эксперыментальнай біялогіі і паталогіі АН Украінскай ССР (1940–1941); Упраўленне эвакашпіталяў Міністэрства аховы здароўя БССР (1944–1947, галоўны хірург, начальнік упраўлення); Міністэрства аховы здароўя БССР (1947–1954, намеснік міністра); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1945–1970; кафедра акушэрства і гінекалогіі, асістэнт, з 1952 – дацэнт, з 1969 – в. а. загадчыка кафедры).
    Узнагароды: ордэны "Знак Почета", медалі "За трудовую доблесть", "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
    Памёр 29.07.1972.

        Варыянтная форма
    Sâržanіn, Pëtr Mіkalaevіč (1903—1972)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт аховы мацярынства і дзяцінства
    Сержанин, Петр Николаевич (кандидат медицинских наук ; акушерство и гинекология ; 1903—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Расправление легочной ткани у новорожденных по данным рентгенологического исследования : диссертация ... кандидата медицинских наук / П. Н. Сержанин. — Москва, 1948.
    Сержанин Петр Николаевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 63—64.
    Сержанин Петр Николаевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 75.