Справка
Нарадзіўся 14.10.1898, мяст. Любань, Бабруйскі павет, Мінская губерня (сучас. горад, Мінская вобласць). Заолаг. Доктар біялагічных навук (1957), прафесар (1958). Член-карэспандэнт АН БССР (1959).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926), Інстытут біялогіі АН БССР (аспірантура, 1933).
Навуковыя інтарэсы: фаўністыка, зоагеаграфія і экалогія; гаспадарчае значэнне каштоўных відаў млекакормячых; мамалогія і арніталогія.
Месца працы, пасада: Школа (в. Арлёва, Любанскі раён; 1920–1921, настаўнік пачатковай школы); Сямігадовая школа (Любань; 1921–1922 і 1926–1930, настаўнік прыродазнаўства); Інстытут біялогіі АН БССР (1933–1941 і 1944–1958, старшы навуковы супрацоўнік, у 1951–1958 – загадчык аддзела фаўны); Аддзел заалогіі і паразіталогіі АН БССР (1958–1971, загадчык).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1968), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1956, 1958, 1968, 1971).
Памёр 02.02.1973, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Варыянтная форма
Sâržanіn, Іvan Mіkalaevіc (1898—1973) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Млекопитающие Белорусской ССР и их хозяйственное значение : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / И. Н. Сержанин. ― Минск, 1955.
Сержанин Иван Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 644.
Сяржанін Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 355.
Сержанин Иван Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 507—508.
Член-корреспондент И. Н. Сержанин : воспоминания современников / [составители: Н. В. Токарев, Э. И. Хотько]. — Минcк, 1998.
Сайт Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах. Персанальная старонка.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.