Справка
Нарадзіўся 14.06.1922, ст-ца Каменская (г. Каменск-Шахцінскі), Растоўская вобласць, Расія. Філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1972), дацэнт (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1956), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 0000), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1972).
Навуковыя інтарэсы: сямейна-шлюбныя адносіны беларускай сялянскай моладзі; станаўленне новых грамадзянскіх абрадаў і святаў на Гродзеншчыне; рэлігія і атэізм.
Месца працы, пасада: Поразаўскі раённы камітэт ЛКСМБ (Гродзенская вобласць; з 1944, сакратар), Поразаўскі раённы камітэт КПБ (1945–1950, загадчык аддзела), Васілішкаўскі раённы Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (1955–1957, старшыня), калгас імя І. В. Сталіна (1957–1959, старшыня), Поразаўскі раённы Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (1959, старшыня), Свіслацкі раённы камітэт КПБ (2-і сакратар), Астравецкі раённы камітэт КПБ (1960–1962, 1-ы сакратар), Гродзенскі абласны камітэт КПБ (1950–1952 – інструктар, 1962–1973 – кіраўнік лектарскай групы), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972–1992, дацэнт кафедры філасофіі і навуковага камунізму, у 1973–1986 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэны "Знак Почета", Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі.
Памёр 30.11.2014.
Варыянтная форма
Kalakol'nikaŭ, Viktar Cimafeevič (1922—2014) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Брачно-семейные отношения колхозного крестьянства (на материалах западных областей Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : 09.621 / Колокольников Виктор Тимофеевич. — Минск, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Колокольников Виктор Тимофеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 2013. — С. 109—110.
Колокольников Виктор Тимофеевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 138.
Сайт "Книга славы г. Гродно".
Сайт ГрДМУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.