unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сяржанін, Андрэй Іванавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1899—1975)

    Нарадзіўся 09.09.1899 (28.08.1899 па ст. ст.), мяст. Любань, Бабруйскі павет, Мінская губерня (сучас. горад, Мінская вобласць). Хірург. Доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1948). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1927).
    Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне органаў брушной поласці; пытанні траўматалогіі і ўралогіі; дзіцячая хірургія.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1936; ардынатар клінікі пры кафедры тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі, з 1932 – асістэнт хірургічнай клінікі); Варонежскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1937–1941, асістэнт, дацэнт кафедры агульнай хірургіі; і 1945–1974; дацэнт хірургічнай клінікі, у 1947–1950 – загадчык кафедры дзіцячай хірургіі, у 1950–1974 – загадчык кафедры факультэцкай хірургіі) і адначасова галоўны хірург Варонежа.
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки РСФСР" (1970), ордэны Чырвонай Зоркі (1943), Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
    Памёр 13.04.1975, пахаваны ў Варонежы на Камінтэрнаўскіх могілках.

        Варыянтная форма
    Sâržanіn, Andrèj Іvanavіč (1899—1975)

        Гл. таксама
    Сержанин, Андрей Иванович (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1899—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Лечение огнестрельных ранений суставов в фронтовом районе : диссертация ... доктора медицинских наук / А. И. Сержанин. — Воронеж, 1947.
    Сержанин Андрей Иванович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник / [составители: В. И. Заяц, Н. И. Степаненко, И. Ю. Степаненко]. — Витебск, 2021. — С. 145—146.
    Сайт "Timenote".
    Сайт Варонежскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя М. Н. Бурдэнкі.
    Сайт "Википедия".