unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Старавойтаў, Іван Мацвеевіч (доктар медыцынскіх навук ; акушэрства і гінекалогія ; 1903—2002)

    Нарадзіўся 04.06.1903 (22.05.1903 па ст. ст.), с. Горкі, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня (сучас. Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць). Урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1929).
    Навуковыя інтарэсы: арганізацыя акушэрска-гінекалагічнай дапамогі; прафілактыка і лячэнне пасляродавых захворванняў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1929, ардынатар акушэрска-гінекалагічнай клінікі); Дзяржынская ўчастковая бальніца і Лоеўская раённая бальніца (1933–1937, галоўны ўрач); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1937–1941, 1945–1947 і 1950–1984; у 1958–1976 – загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі, і адначасова ў 1958–1960 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1976 – прафесар-кансультант); Інстытут аховы мацярынства і дзяцінства (1947–1950, старшы навуковы супрацоўнік), і адначасова Мінскі гарадскі аддзел аховы здароўя (загадчык).
    Узнагароды: званне" Заслужаны дзеяч навукі БССР " (1966).
    Памёр 24.05.2002.

        Варыянтная форма
    Staravojtaŭ, Іvan Macveevіč (1903—2002)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Старовойтов, Иван Матвеевич (доктор медицинских наук ; акушерство и гинекология ; 1903—2002) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Трубчатый метрейринтер и его применение в акушерстве : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / И. М. Старовойтов. — Минск, 1957.
    Старовойтов Иван Матвеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 97.
    Старавойтаў Іван Мацвеевич // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 154.
    Старовойтов Иван Матвеевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 149—151.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.