unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Карнаухаў, Віктар Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1951)

    Нарадзіўся 23.03.1951, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Кандыдат тэхнічных навук (1988).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (гідрамеліярацыйны факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1973), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1988).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне гідраўлікі і рэчышчавых працэсаў; уплыў эразійна-акумулятыўных працэсаў на працаздольнасць элементаў меліярацыйных сістэм і ўмовы транспартыроўкі прадуктаў эрозіі меліярацыйнымі вадацёкамі ў розных умовах; распрацоўка методыкі колькаснай ацэнкі паступлення ў вадацёкі наносаў з палёў і размеркаванне іх у адкрытай сетцы.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва (1973–1976, геадэзіст аддзела пошукаў, інжынер аддзела збудаванняў), Інстытут меліярацыі НПЦ НАН Беларусі па земляробству (1976–2013, старшы інжынер лабараторыі рэчышчавых працэсаў і рэгулявання водапрыёмнікаў, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі гідратэхнікі).

        Варыянтная форма
    Karnauhaŭ, Viktar Mikalaevič (нар. 1951)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Карнаухов, Виктор Николаевич (кандидат технических наук ; род. 1951) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Обвалование и создание русел сложного сечения рек-водоприемников при защите пойменных земель от затопления : диссертация … кандидата технических наук : 06.01.02 : защищена 00.00.1988 : утверждена 07.06.1989 / Карнаухов Виктор Николаевич. — Минск, 1988.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Карнаухов Виктор Николаевич // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С.148.
    Виктор Николаевич Карнаухов (к 70-летию) // Мелиорация. — 2021. — № 4. — С. 61—62.