Справка
Нарадзіўся 07.10.1899, г. Віцебск. Фтызіятр, пульманолаг. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1939).
Адукацыя: Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1922).
Навуковыя інтарэсы: клініка, патафізіялогія і сацыяльная гігіена туберкулёзу; вывучэнне культуры лейкацытаў крыві хворых на туберкулёз; клініка і дыягностыка захворванняў органаў дыхання.
Месца працы, пасада: Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1922–1924, тэрапеўт клінікі); Харкаўскі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу (1924–1940; з 1934 – загадчык тэрапеўтычным і санітарна-гігіенічным аддзеламі) і адначасова 1-й Харкаўскі медыцынскі інстытут (1925–1934, асістэнт, дацэнт кафедры туберкулёзу); 2-і Харкаўскі медыцынскі інстытут (з 1938, загадчык кафедры туберкулёзу); Цэнтральны інстытут туберкулёзу (Масква; 1940–1952, намеснік дырэктара па навуцы); Цэнтральны інстытут удасканалення ўрачоў (1940–1979, загадчык кафедры туберкулёзу).
Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки РСФСР" (1960), Дзяржаўная прэмія СССР (1976), Ленінская прэмія (1980), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 01.03.1979, пахаваны ў Маскве на Новакунцаўскіх могілках.
Варыянтная форма
Rabuhin, Alâksandr Âfіmavіč (1899—1979) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Роль экзогенной суперинфекции в патогенезе туберкулеза легких у взрослых : диссертация ... доктора медицинских наук / А. Е. Рабухин. — Харьков, 1938.
Рабухин Александр Ефимович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1995. — Т. 2. — С. 429.
Рабухин Александр Ефимович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник / [составители: В. И. Заяц, Н. И. Степаненко, И. Ю. Степаненко]. — Витебск, 2021. — С. 132—133.
Памяти Александра Ефимовича Рабухина : (к 120-летию со дня рождения) / П. П. Сельцовский, А. С. Свистунова // Туберкулез и социально-значимые заболевания. — 2019. — № 4. — С. 86—88.
Жизненный и творческий путь А. Е. Рабухина : (к 110-летию со дня рождения) / Н. А. Жук // Туберкулез и болезни легких. — 2010. — Т. 87, № 3. — С. 53—57.
Сайт "Википедия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.