unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Пакроўскі, Анатолій Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1930—2022)

    Нарадзіўся 21.11.1930, г. Мінск. Урач-хірург, спецыяліст у галіне сасудзістай хірургіі і ангіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1997), Расійскай акадэміі навук (2013). Прэзідэнт Еўрапейскага таварыства сасудзістых хірургаў (ESVS; 2000). Заснавальнік і прэзідэнт Расійскага таварыства ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў (да 2019).
    Адукацыя: 2-і Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова (1954).
    Навуковыя інтарэсы: ранняе выяўленне і актыўная хірургічная тактыка пры паталогіі брахіяцэфальных артэрый як прафілактыка развіцця вострых ішэмічных парушэнняў мазгавога кровазвароту.
    Заснавальнік навуковай школы ангіялогіі і сасудзістай хірургіі.
    Месца працы, пасада: 2-і Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова (з 1954, асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі); Інстытут сардэчна-сасудзістай хірургіі імя А. М. Бакулева (1959–1983; з 1964 – загадчык аддзялення хірургіі сасудаў); Інстытут хірургіі імя А. В. Вішнеўскага (з 1983, кіраўнік аддзялення хірургіі сасудаў); Расійская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1986–2019, загадчык кафедры клінічнай ангіялогіі і сасудзістай хірургіі).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1975), Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (2002), ордэны "За заслуги перед Отечеством" IV (2000) і III (2005) ступеняў і інш.
    Памёр 02.06.2022.

        Варыянтная форма
    Pakroŭskі, Anatolіj Uladzіmіravіč (1930—2022)
    Pokrovsky, A. V. (1930—2022) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Покровский, Анатолий Владимирович (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1930—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Хирургическое лечение коарктации аорты : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / А. В. Покровский. — Москва, 1966.
    Покровский Анатолий Владимирович // Большая медицинская энциклопедия. [В 30 т.] ― Москва, 1983. — Т. 20. — С. 131.
    Покровский Анатолий Владимирович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник. — Витебск, 2021. — С. 129.
    Сайт Расійскай медыцынскай акадэміі бесперапыннай прафесійнай адукацыі.
    "eLIBRARY.RU".