unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Незлін, Саламон Яфімавіч (доктар медыцынскіх навук ; фтызіятрыя ; 1892—1990)

    Нарадзіўся 00.00.1892, в. Калышкі, Віцебскі павет, Віцебская губерня (сучас. Лёзненскі раён, Віцебская вобласць). Урач-фтызіятр, спецыяліст па лячэнні туберкулёзу. Доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1952).
    Адукацыя: Юр'еўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1915).
    Навуковыя інтарэсы: розныя аспекты дыягностыкі і лячэння туберкулёзу лёгкіх.
    Месца працы, пасада: Маскоўская і Смаленская губерні (земскі ўрач); Віцебскі губернскі аддзел аховы здароўя (1918–1921, загадчык аддзела); Віцебскі процітуберкулёзны дыспансер (1922–1923, галоўны ўрач); Процітуберкулёзны дыспансер і санаторый "Высокие горы" (Масква; 1923–1925); Цэнтральны інстытут туберкулёзу (1925–1941 і 1943–1952, загадчык санітарна-гігіенічным і дыспансерным аддзеламі), і адначасова Народны камісарыят аховы здароўя РСФСР і СССР (інспектар па туберкулёзу); Казахскі інстытут туберкулёзу (Алма-Ата; 1941–1943, намеснік дырэктара); Львоўскі інстытут туберкулёзу (1952–1953, намеснік дырэктара); Цэнтральны інстытут экспертызы працаздольнасці (1953–1955, загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзялення); Бальніца № 7 (Масква; з 1963, кансультант).
    Памёр 08.03.1990, Ізраіль.

        Варыянтная форма
    Nezlin, Salamon Âfіmavіč (1892—1990)
    Незлін, Саламон Хаімавіч (1892—1990)

        Гл. таксама
    Незлин, Соломон Ефимович (доктор медицинских наук ; фтизиатрия ; 1892—1990) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Туберкулез легких в пожилом возрасте : диссертация ... доктора медицинских наук / С. Е. Незлин. — [Б. м.], 1946.
    Незлин Соломон Ефимович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1995. — Т. 2. — С. 323.
    Незлин Соломон Ефимович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник / [составители: В. И. Заяц, Н. И. Степаненко, И. Ю. Степаненко]. — Витебск, 2021. — С. 114—115.
    БД Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць".
    Сайт "Википедия".