Справка
Нарадзіўся 00.00.1894, в. Калышкі, Віцебскі павет, Віцебская губерня (сучас. Лёзненскі раён, Віцебская вобласць). Тэрапеўт-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1919).
Навуковыя інтарэсы: рэўматычныя парокі сэрца; паталогія і клініка рэўматызму; аналіз і клінічная ацэнка электракардыяграмы; вянечны кровазварот.
Месца працы, пасада: Чырвоная Армія (з 1919, ваенны ўрач); 2-і Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1938, асістэнт кафедры тэрапіі); Цэнтральны інстытут удасканалення ўрачоў (1939–1940 і 1947–1950, дацэнт тэрапеўтычнай клінікі); Варонежская ваенная акруга (1944–1946, галоўны тэрапеўт) і адначасова Варонежскі медыцынскі інстытут (загадчык кафедры тэрапіі); Цэнтральны інстытут удасканалення ўрачоў (Кіславодск; 1951–1959, загадчык кафедры тэрапіі і курорталогіі); інстытут сардэчна-сасудзістай хірургіі імя А. М. Бакулева (1960–1973; у 1960–1962 – загадчык кардыялагічнага аддзялення, да 1973 – прафесар-кансультант).
Памёр 00.00.1975, Масква.
Варыянтная форма
Nezlin, Venіâmіn Âfіmavіč (1894—1975) |
Незлін, Веніямін Хаімавіч (1894—1975) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Потерянная страница истории кардиологии в СССР : московские профессора Я. Г. Этингер (1887–1951) и В. Е. Незлин (1894–1975) / В. И. Бородулин, С. П. Глянцев, А. В. Тополянский // История медицины. — 2015. — Т. 2, № 4. — С. 496—506.
Незлин Вениамин Ефимович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1995. — Т. 2. — С. 323.
Незлин Вениамин Ефимович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник / [составители: В. И. Заяц, Н. И. Степаненко, И. Ю. Степаненко]. — Витебск, 2021. — С. 114—115.
Сайт "Википедия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.