unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шульман, Рыгор Абрамавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1934)

    Нарадзіўся 03.01.1934, гар. пас. Азарычы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць. Фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1993).
    Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Фізіка", 1955), Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: уласцівасці і пераўтварэнні рэчываў пры высокіх шчыльнасцях, тэмпературах і магутных магнітных палях.
    Месца працы, пасада: сярэднія школы Гродзенскай вобласці (1955), г. Гродна (1957–1963), Чэчэна-Інгушскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1965–1970, дацэнт кафедры фізікі), Варашылаўградскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1970–1971, дацэнт кафедры фізікі), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (у 1971–1975 – загадчык кафедры фізікі, 1975–1977 – старшы навуковы супрацоўнік, 1977–1985 – дацэнт кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, 1985–1995 – дацэнт, прафесар кафедры фізікі, 1995–2005 – прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і астраноміі).

        Варыянтная форма
    Shul'man, G. A. (нар. 1934) (англійская мова)
    Šul'man, Rygor Abramavič (нар. 1934)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Фізіка-матэматычны факультэт
    Шульман, Григорий Абрамович (доктор физико-математических наук ; физика ; род. 1934) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физические вопросы теории магнитных конфигураций вырожденных газовых масс : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.02 / Шульман Григорий Абрамович. — Минск, 1992.
    К теории периодической системы элементов при высоких давлениях : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / Г. А. Шульман. — Ленинград, 1965.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Шульман Рыгор Абрамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 484.
    Шульман Рыгор Абрамавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 70—71.
    Шульман Григорий Абрамович // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2005. — С. 231.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".