unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Машкоўскі, Шабсай Давыдавіч (доктар медыцынскіх навук ; паразіталогія ; эпідэміялогія ; 1895—1982)

    Нарадзіўся 23.07.11895, г. Пінск, Мінская губерня (сучас. Брэсцкая вобласць). Протазаолаг, паразітолаг, хіміятэрапеўт, эпідэміёлаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1946).
    Адукацыя: 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт, медыцынскі факультэт (1919).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні па эпідэміялогіі малярыі; экалогія інфекцый у залежнасці ад фактараў навакольнага асяроддзя; узаемасувязь імунітэту і алергіі.
    Заснавальнік навуковага напрамку – функцыянальная паразіталогія.
    Месца працы, пасада: Інстытут медыцынскай паразіталогіі і трапічнай медыцыны імя Я. І. Марціноўскага, Масква(з 1921; у 1935–1950 – намеснік дырэктара па навуцы, у 1936–1968 – загадчык аддзела протазаалогіі), і адначасова Цэнтральны інстытут удасканалення ўрачоў (1935–1968, загадчык кафедры медыцынскай паразіталогіі).
    Узнагароды: ордэны Леніна, "Знак Почета", Кірыла і Мяфодзія 1-й ступені.
    Памёр 20.08.1982.

        Гл. таксама
    Машкоўскія (дынастыя / сям'я)
    Мошковский, Шабсай Давидович (доктор медицинских наук ; паразитология ; эпидемиология ; 1895—1982) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Мошковский Шабсай Давидович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1995. — Т. 2. — С. 311—312.
    Мошковский Шабсай Давидович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник. — Витебск, 2021. — С. 109—110.
    Машковский (Мошковский) Шабсай Давыдович // Уроженцы Беларуси на службе зарубежной медицине / К. И. Прощаев, А. Н. Ильницкий. — Белгород, 2009. — Вып. 1. — [С. 20].
    Сайт Музея Расійскай медыцынскай акадэміі бесперапыннай прафесійнай адукацыі.
    Сайт "Большая медицинская энциклопедия".