На главную |
---|
Справка
Машкоўскі, Міхаіл Давыдавіч (доктар медыцынскіх навук ; фармакалогія ; 1908—2002) |
Нарадзіўся 01.03.1908 (18.02.1908 па ст. ст.), г. Пінск, Мінская губерня (сучас. Брэсцкая вобласць). Фармаколаг, спецыяліст у галіне стварэння, класіфікацыі і апісання лекавых сродкаў і фармакатэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар (1950). Акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: 2-гі Маскоўскі медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова (1934).
Навуковыя інтарэсы: фармакалогія дыхання; вывучэнне алкалоідаў з айчыннай расліннай сыравіны; стварэнне і вывучэнне лекавых сродкаў.
120 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Навукова-даследчы выпрабавальны санітарны інстытут РСЧА (1934–1938, навуковы супрацоўнік аддзела фізіялогіі, пазней ваеннай таксікалогіі); Цэнтр па хіміі лекавых сродкаў (1938–1941 і 1946–2002; з 1947 – выконваючы абавязкі, з 1948 – загадчык аддзела / лабараторыі фармакалогіі).
Узнагароды: званне "Герой Социалистического Труда" (1991), "Заслуженный деятель науки РСФСР", ордэны Чырвонай Зоркі (1942), Айчыннай вайны I (1945) і II (1944) ступеняў, Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў і інш.
Памёр 04.06.2002, пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Варыянтная форма
Maškoŭski, Mіhail Davydavіč (1908—2002) |
Гл. таксама
Машкоўскія (дынастыя / сям'я) |
Машковский, Михаил Давыдович (доктор медицинских наук ; фармакология ; 1908—2002) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Фармакология алкалоидов гелиотриданового ряда (производных 1-метил-пирролизидина) : диссертация ... доктора медицинских наук / Михаил Давыдович Машковский. — Москва, 1948.
Академик М. Д. Машковский. — Москва, 2008.
Машковский Михаил Давыдович // Большая энциклопедия : В 62 т. — Москва, 2006. — Т. 28. — С. 389—390. (Дата смерці 05.06 памылковая.)
Машковский Михаил Давыдович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1995. — Т. 2. — С. 260.
Жизнь и деятельность Михаила Давыдовича Машковского / М. Г. Филиппова // Материалы 10-й Республиканской конференции по истории медицины и здравоохранения.— Минск, 2004. — С. 252—254.
Машковский Михаил Давыдович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник. — Витебск, 2021. — С. 106—108.
Сайт "Википедия".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |