Справка
Нарадзіўся 08.02.1896 (27.01.1896 па ст. ст.), в. Вялікія Ляжні, Полацкі павет, Віцебская губерня (сучас. Шумілінскі раён, Віцебская вобласць). Урач-тэрапеўт, гісторык медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1946). Удзельнік устанаўлення савецкай улады, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Адукацыя: 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (1923), Інстытут чырвонай прафесуры (1929), 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (дактарантура, 1941).
Навуковыя інтарэсы: пытанні перыядычнасці крызісаў у прыродазнаўстве і медыцыне; гісторыя медыцыны радавога ладу; антычная медыцына; выкладанне гісторыі медыцыны.
Стваральнік навуковай школы гісторыкаў медыцыны.
Месца працы, пасада: Валакаламская павятовая бальніца (1924–1925, урач); Крамлёўская бальніца (1927–1936, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення); Дагестанскі медыцынскі інстытут (1936–1937, загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі і дырэктар інстытута); Інстытут арганізацыі аховы здароўя і гісторыі медыцыны імя М. А. Сямашкі (1946–1949, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела гісторыі Расіі і СССР); 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (1950–1956, загадчык кафедры гісторыі медыцыны).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 1-ай ступені і інш.
Арыштаваны (1937), у зняволенні да сярэдзіны 1939.
Памёр 11.12.1956, пахаваны ў Маскве на Данілаўскіх могілках.
Варыянтная форма
Baradulіn, Feadosіj Ramanavіč (1896—1956) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
С. П. Боткин и неврогенная теория медицины / Ф. Р. Бородулин. — Москва, 1949.
Бородулин Феодосий Романович // Витебская губерния: политические портреты в документах и материалах. 1917–1924 гг. ― Витебск, 2016. — С. 44—46.
Бородулин Феодосий Романович // История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII ― 1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. — Минск, 2011. — С. 101—102.
Бородулин Феодосий Романович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник. — Витебск, 2021. — С. 21—22.
БД НББ "Беларусь у асобах і падзеях".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.