![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Інсараў, Іван Анісімавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; арганізацыя аховы здароўя ; неўралогія ; 1903—1983) |
Нарадзіўся 08.02.1903 (26.01.1903 па ст. ст.), в. Селішча, Слуцкі павет, Мінская губерня (сучас. Слуцкі раён, Мінская вобласць). Неўрапатолаг, арганізатар аховы здароўя, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат медыцынскіх навук (1948), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1927).
Навуковыя інтарэсы: пытанні арганізацыі аховы здароўя і медыка-санітарнага абслугоўвання насельніцтва; дзейнасць медыка-санітарнай службы ў партызанскіх злучэннях у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Месца працы, пасада: Урачэбна-амбулаторны ўчастак (с. Халамер'е, Езярышчанскі раён, Віцебская акруга; 1927); Сельскі ўрачэбны ўчастак (с. Магільнае, Уздзенскі раён; 1927–1928); 1-я паліклініка (г. Барысаў; 1929–1931 – галоўны ўрач); Паліклініка і 1-я савецкая бальніца (г. Барысаў; 1931–1937 – урач-неўрапатолаг, намеснік дырэктара бальніцы); Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут фізіятэрапіі і неўралогіі (1937–1941 – урач-ардынатар, загадчык неўралагічнага стацыянара; і з 1946 – намеснік дырэктара, у 1948–1950 – дырэктар); Мінскі абласны аддзел аховы здароўя (1941); Мінскі абласны Савет дэпутатаў працоўных (1945–1947 – намеснік старшыні); Міністэрства аховы здароўя БССР (1948–1966 – міністр); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1951–1953 – загадчык кафедры арганізацыі аховы здароўя); Рэдакцыя часопіса "Здравоохранение Белоруссии" (1967–1979 – галоўны рэдактар), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1967–1971 – загадчык кафедры грамадзянскай абароны).
Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач БССР" (1964), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 16.02.1983, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск .
Варыянтная форма
Insaraŭ, Ivan Anisimavič (1903—1983) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |