unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шорах, Рыгор Паўлавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1930—2013)

    Нарадзіўся 03.03.1930, в. Налезнікі, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Польшча (сучас. Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1980).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954; аспірантура, 1960).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы лячэння ўскладненняў язвавай хваробы страўніка і 12-перстнай кішкі; дыягностыка і лячэнне захворванняў жоўцевага пузыра і жоўцевыводзячых шляхоў, вострай кішэчнай непраходнасці, вострага панкрэатыту і інш.; прафілактыка тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі; праблемы распрацоўкі лазерных тэхналогій, укаранення плазменнага скальпеля.
    8 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Красінскі сельскі ўрачэбны ўчастак, Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці і Клічаўская раённая бальніца (з 1954); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960–1980; кафедра агульнай хірургіі, асістэнт, з 1966 – дацэнт, з 1977 – дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1980; у 1980–2000 – загадчык кафедры неадкладнай хірургіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1998), знак "Отличник здравоохранения СССР" (1988) і інш.
    Памёр 26.04.2013.

        Варыянтная форма
    Šorah, Rygor Paǔlavіč (1930—2013)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Хірургічны факультэт
    Шорох, Григорий Павлович (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1930—2013)

        Крыніцы інфармацыі
    Хирургическое лечение непроходимости магистральных желчных протоков : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.27 / Шорох Григорий Павлович. — Минск, 1975.
    Шорох Григорий Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 612.
    Шорах Рыгор Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 451.
    Шорох Григорий Павлович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С.
    БД Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага "Краязнаўства Берасцейшчыны".
    Электронны каталог бібліятэкі БелМАПА.