На главную |
---|
Справка
Мачулін, Яўген Рыгоравіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1939—2006) |
Нарадзіўся 07.02.1939, г. Масква, Расія. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1993), дацэнт (1995).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка парушэнняў магістральнага другаснага крывацёку і яго карэкцыя; вывучэнне патафізіялагічных і марфалагічных заканамернасцей развіцця пячоначнай недастатковасці, яе дынамікі і эфектыўнага хірургічнага лячэння.
Месца працы, пасада: Астравецкая раённая бальніца, Гродзенская вобласць (з 1964, хірург, загадчык хірургічнага аддзялення); 4-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1970–1974, загадчык хірургічнага аддзялення; 1977–1979, загадчык аперацыйнага аддзялення); Гвінейская Рэспубліка. Дзяржаўны камітэт СССР па знешніх эканамічных сувязях (1974–1977, галоўны ўрач і хірург шпіталя); 9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1979–1980, загадчык аперацыйнага аддзялення); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1980–1989, старшы навуковы супрацоўнік праблемнай лабараторыі сарбцыйных метадаў дэтаксікацыі ЦНДЛ); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1989–2003, кафедра хуткай медыцынскай дапамогі, з 1998 – прафесар, з 1999 – загадчык кафедры медыцыны катастроф).
Памёр 07.01.2006.
Варыянтная форма
Mačulіn, Âŭgen Rygoravіč (1939—2006) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Оптимизация комплексного лечения больных с механической желтухой неопухолевого генеза : (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.27 / Мачулин Евгений Григорьевич. — Москва, 1993.
Мачулин Евгений Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 680.
Мачулін Яўген Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 235.
Мачулин Евгений Григорьевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 191—192.
Электронны каталог бібліятэкі БелМАПА.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |