Справка
Нарадзіўся 26.11.1900, в. Ізабеліна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1949), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Кіеўскі медыцынскі інстытут (1926).
Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне хавроб страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевага пузыра; траўматычны шок; анаэробная інфекцыя.
Месца працы, пасада: Буда-Кашалёўская раённая бальніца (Гомельская вобласць, 1926–1930, загадчык хірургічнага аддзялення, галоўны ўрач), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931–1933 – ардынатар, асістэнт, 1948–1949 – дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі), Свярдлоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1935–1941 і 1945–1948, асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949–1965, загадчык кафедры шпітальнай хірургіі), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1965–1975, загадчык кафедры хірургіі).
Узнагароды: званні "Заслужаны ўрач Беларускай ССР" (1959), "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1969), ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (2) і інш.
Памёр 02.07.1977.
Варыянтная форма
Alâškevič, Ivan Banifatavič (1900—1977) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Желудочно-ободочная фистула в клинике и эксперименте : диссертация ... доктора медицинских наук / Иван Бонифатьевич Олешкевич. — Свердловск, 1947.
Анкета вучонага (без анкеты).
Аляшкевіч Іван Баніфатавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 1. — С. 288.
Аляшкевіч Іван Баніфатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 302.
Олешкевич Иван Бонифатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 560.
Олешкевич Иван Бонифатьевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 245—246.
Олешкевич Иван Бонифатьевич // Заведующие кафедрами и профессора Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2001). — Минск, 2002. — С. 97.
Сайт ВДМУ.