Справка
Нарадзіўся 27.10.1927, хутар Кукаўка, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць. Урач-інфекцыяніст. Кандыдат медыцынскіх навук (1968).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1952).
Навуковыя інтарэсы: патагенез, клініка, дыягностыка і лячэнне вірусных гепатытаў; дыягностыка і клінічныя праяўленні новых інфекцыйных захворванняў (псеўдатуберкулёз і інш.).
Месца працы, пасада: Дунілавіцкая раённая бальніца (Віцебская вобласць; 1952–1956 – урач-інфекцыяніст, галоўны санітарны ўрач раёна, 1958–1960 – урач-інфекцыяніст, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай часці), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (у 1956–1958 – ардынатар, 1960–1977 – асістэнт, 1977–1999 – дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб).
Узнагароды: знакі "Отличнику здравоохранения" (1978), "За отличные успехи в работе" Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР (1984) і інш.
Варыянтная форма
| Lapušynski, Dzmitryj Pâtrovič (нар. 1927) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Материалы изучения функции почек и некоторые показатели водно-электролитного обмена при болезни Боткина : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 759 / Д. П. Лапушинский. ― Витебск, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лапушинский Дмитрий Петрович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 205.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.