unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рылюк, Аркадзь Феадосьевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1934—2014)

    Нарадзіўся 21.04.1934, в. Ліпнікі, Драгічынскі павет, Палескае ваяводства, Польшча (сучас. Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць). Хірург, тапографаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1995).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (клінічная ардынатура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы аператыўнай хірургіі органаў брушной поласці і таза.
    4 вынаходствы, 80 рацыяналізатарскіх прапаноў.
    Месца працы, пасада: Валавельскі ўрачэбны ўчастак, Драгічынскі раён (1953–1954, фельчар); Мікашэвіцкая міжраённая бальніца, Брэсцкая вобласць (1960–1961, хірург); Лунінецкая раённая бальніца (1961–1968, урач-хірург, з 1963 – загадчык хірургічнага аддзялення); Мінская чыгуначная бальніца (1970–1972, урач-хірург); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1972–2014; у 1987–2014 – кіраўнік курса тапаграфічнай анатоміі, прафесар кафедры хірургіі).
    Узнагароды: значок "Отличнику здравоохранения" (1982), знак "Лучший рационализатор Минской области" (1977) і інш.
    Памёр 02.05.2014.

        Варыянтная форма
    Rylûk, Arkadz' Feados'evіč (1934—2014)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Хірургічны факультэт
    Рылюк, Аркадий Феодосьевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1934—2014) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анатомо-экспериментальные обоснования реваскуляризации желудочного и кишечных трансплантатов : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук :14.00.27 / Рылюк Аркадий Феодосьевич. — Москва, 1991.
    Рылюк Аркадзь Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 500. (Форма імя па бацьку памылковая.)
    Рылюк Аркадий Феодосьевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 323—325.
    БД Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага "Краязнаўства Берасцейшчыны".