unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Васілюк, Яраслаў Уладзіміравіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; заатэхнія ; нар. 1934)

    Нарадзіўся 27.09.1934, в. Андрыянкі, Бельскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча. Спецыяліст у галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1993), прафесар (1993).
    Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960; аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: фізіялогія сельскагаспадарчых жывёл; птушкагадоўля; удасканаленне сістэм кармлення, тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі сельскагаспадарчай птушкі; падрыхтоўка спецыялістаў зоаінжынернага профілю.
    Месца працы, пасада: сельскія гаспадаркі Гродзенскай вобласці (1960–1962), Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўнiверсiтэт (з 1966, асістэнт кафедры анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, дацэнт, прафесар кафедры прыватнай заатэхніі, у 1974–1985 – загадчык кафедры, 1983–1994 – дэкан факультэта, 1995–1996 – прарэктар).

        Варыянтная форма
    Vasilûk, Âraslaŭ Uladzimiravič (нар. 1934)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўнiверсiтэт. Біятэхналагічны факультэт
    Василюк, Ярослав Владимирович (доктор сельскохозяйственных наук ; зоотехния ; род. 1934) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совершенствование системы протеинового и аминокислотного питания уток : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.02 / Василюк Ярослав Владимирович. — Жодино, 1992.
    Метионин и лизин в питании мясных утят : автореферат диссертации... кандидата сельскохозяйственных наук / Я. В. Василюк. ― Горки, 1966.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Васілюк Яраслаў Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 362—363.
    Василюк Ярослав Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 598.
    Василюк Ярослав Владимирович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного аграрного университета : краткий биобиблиографический указатель — Гродно, 2011. — С. 13—16.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнiверсiтэта.
    Электронны каталог Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі.