unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Казарэзава, Таццяна Іванаўна (доктар медыцынскіх навук ; педыятрыя ; гематалогія ; нар. 1947)

    Нарадзілася 20.11.1947, г.п. Тугалескі Бор, Маскоўская вобласць, Расія. Педыятр, гематолаг. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).
    Адукацыя: 2-гі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова (1975; клінічная ардынатура, 1977; аспірантура, 1981).
    Навуковыя інтарэсы: лячэнне, прафілактыка і дыспансерызацыя дзяцей з гемарагічным васкулітам; вывучэнне медыцынскіх наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка этыяпатагенетычных механізмаў пры розных парушэннях эрытронаў у дзяцей; клініка-гематалагічныя, біяфізічныя і біяхімічныя крытэрыі дыягностыкі, дыферэнцыяльнай дыягностыкі і тэрапеўтычных падыходаў у дзяцей пры апластычных анеміях і міеладыспластычным сіндроме.
    Месца працы, пасада: Дзіцячая паліклініка, г.Сходня Маскоўскай вобласці (1966–1968, медсястра); Беларускі НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (1981); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981–1990, асістэнт кафедры шпітальнай педыятрыі № 2, з 1986 – кафедры педыятрыі № 3 з курсам дзіцячай гематалогіі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1990, кафедра гематалогіі і трансфузіялогіі, асістэнт, з 1992 – дацэнт, з 1998 – прафесар, з 2005 – кафедры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі).

        Варыянтная форма
    Kazarèzava, Taccâna Іvanaŭna (нар. 1947)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт аховы мацярынства і дзяцінства
    Козарезова, Татьяна Ивановна (доктор медицинских наук ; педиатрия ; гематология ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Апластические анемии и миелодиспластический синдром у детей Республики Беларусь : (эпидемиология, этиология, молекулярно-мембранные механизмы патогенеза) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.09 ; 14.00.29 / Козарезова Татьяна Ивановна. — Москва, 1995.
    Казарэзава Таццяна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 397.
    Козарезова Татьяна Ивановна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 126—128.
    Сайт "Doktora.by".