unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жукава, Марыя Навумаўна (доктар медыцынскіх навук ; уралогія ; 1909—1975)

    Нарадзілася 23.03.1909, в. Качана (з 1997 – не існуе), Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Уролаг. Доктар медыцынскіх навук (1952), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Магілёўскі медыцынскі тэхнікум (1928), 2 Ленінградскі медыцынскі інстытут (1935; аспірантура, 1940).
    Навуковыя інтарэсы: клініка, дыягностыка і лячэнне органаў мочапалавой сістэмы; камбінаванае лячэнне рака мачавога пузыра; актынамікоз мочапалавых органаў; агнястрэльныя пашкоджанні мачавых шляхоў і касцей таза; нагнаіцельныя захворванні мочапалавых органаў; клінічнае цячэнне і прынцыпы лячэння флегмон таза.
    Месца працы, пасада: Фельчарска-акушэрскія пункты Слуцкага і Гарадоцкага раёнаў (з 1928); Прынінская раённая бальніца, Карэлія (з 1935); Ленінградская абласная бальніца (1940–1941); Ленінградскі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (з 1945, асістэнт; 1958–1975, загадчык кафедры ўралогіі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1953–1958, рэктар, і адначасова загадчык кафедры уралогіі).
    Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, медаль "За освобождение Ленинграда" і інш.
    Памерла 07.05.1975, пахавана ў Санкт-Пецярбургу.

        Варыянтная форма
    Žukava, Maryâ Navumaŭna (1909—1975)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Рэктар
    Жукова, Мария Наумовна (доктор медицинских наук ; урология ; 1909—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Хирургические заболевания почек и мочеточников / М. Н. Жукова, Б. В. Ключарев, В. И. Рождественский. — Ленинград, 1965.
    Жукова Мария Наумовна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 12—13.
    Жукова Мария Наумовна // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 12—13.
    Жукава Марыя Навумаўна // Імёны, асобы, лёсы : ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск, 2012. — С. 117—118.
    Сайт БелМАПА.
    БД Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць".