unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Севярдэнка, Васіль Пятровіч (доктар тэхнічных навук ; металургія ; 1904—1978)

    Нарадзіўся 14.01.1904, г. Краматорск, Данецкая вобласць, Украіна. Металазнавец. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1952). Акадэмік АН БССР (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Маскоўскі інстытут сталі (1932).
    Навуковыя інтарэсы: пластычная дэфармацыя і апрацоўка металаў ціскам.
    Месца працы, пасада: Маскоўскі інстытут сталі (1932–1941 і 1945–1952, дацэнт кафедры пракаткі), Народны камісарыят цяжкай прамысловасці СССР (1937–1939, начальнік вучэбна-метадычнай часткі Галоўнага ўпраўлення вучэбнымі ўстановамі), Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1951–1957, загадчык кафедры тэхналогіі металаў, з 1953 – дэкан тэхналагічнага факультэта), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1957–1970 – дырэктар, адначасова загадчык лабараторыі пластычнасці, з 1970 – старшы навуковы-супрацоўнік-кансультант), Беларускі політэхнічны інстытут (1957–1970 – загадчык кафедры "Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам", з 1970 – прафесар-кансультант).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1963), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1984), ордэны Чырвонай Зоркі (1943), "Знак Почета" (1951, 1967), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974) і інш.
    Памёр 19.12.1978.

        Варыянтная форма
    Sevârdènka, Vasil' Pâtrovič (1904—1978)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-тэхналагічны факультэт
    Фізіка-тэхнічны інстытут (Мінск)
    Северденко, Василий Петрович (доктор технических наук ; металлургия ; 1904—1978) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Давление металла на валки при прокатке : автореферат диссертации ... доктора технических наук / В. П. Северденко. — Москва, 1949.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Севярдэнка Васіль Пятровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 9. — С. 464.
    Севярдэнка Васіль Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 291.
    Северденко Василий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 606.
    Северденко Василий Петрович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 487—488.
    В. П. Северденко и белорусская школа инженеров-давленцев // Кафедра "Машины и технология обработки металлов давлением им. С. И. Губкина" : 50-летний путь / И. Г. Добровольский [и др.]. — Минск, 1998. — С. 27—34.
    Сайт "Вікіпедыя".