unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цітоў, Леанід Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; мікрабіялогія ; імуналогія ; нар. 1946)

    Нарадзіўся 03.10.1946, в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне медыцынскай імуналогіі і мікрабіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993). Акадэмік НАН Беларусі (2021). Член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2004–2014), Расійскай АН (2014).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975; аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: біялогія і малекулярная генетыка патагенных і ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў; клетачна-малекулярныя механізмы натуральнага проціінфекцыйнага і проціпухліннага імунітэту; уплыў іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму; распрацоўка метадаў і прэпаратаў для дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і імунапаталагічных станаў.
    Больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1978; з 1986 – загадчык лабараторыі, з 1988 – загадчык кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1995; у 1995–2009 – дырэктар, з 2009 – загадчык лабараторыі клінічнай і эксперыментальнай мікрабіялогіі). Інфарм. на 2022.
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2000), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002) і інш.

        Варыянтная форма
    Cіtoŭ, Leanіd Pâtrovіč (нар. 1946)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (Мінск). Дырэктар
    Титов, Леонид Петрович (доктор медицинских наук ; микробиология ; иммунология ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физиологические и патологические закономерности функционирования системы комплемента : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.36 / Титов Леонид Петрович. — Киев, 1991.
    Титов Леонид Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 224.
    Цітоў Леанід Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 120—121.
    Титов Леонид Петрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 523—524.
    Титов Леонид Петрович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 120—121.
    Сайт РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.