unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Цітоў, Леанід Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; мікрабіялогія ; імуналогія ; 1946—2025)

    Нарадзіўся 03.10.1946, в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне медыцынскай імуналогіі і мікрабіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993). Акадэмік НАН Беларусі (2021). Член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2004–2014), Расійскай АН (2014).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975; аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: малекулярная біялогія і геноміка патагенных і ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў; клетачна-малекулярныя механізмы натуральнага і спецыфічнага проціінфекцыйнага і проціпухліннага імунітэту; уплыў іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму; распрацоўка метадаў і прэпаратаў для дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і імунапапаталагічных станаў; уплыў экалагічных і генетычных фактараў на фарміраванне імунапаталогіі; даследаванні па клінічнай імуналогіі – механізмах натуральнай устойлівасці і антыгеннай неспецыфічнай імунарэактыўнасці, як найбольш важнай і ўнікальнай форме аховы арганізма, індывідуальнай імунарэактыўнасці арганізма на бактэрыяльныя антыгены і мітагены.
    Больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1978; у 1979–1985 – асістэнт кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі, з 1986 – загадчык навукова-даследчай лабараторыі "Імуналогія дзіцячага ўзросту", з 1988 – загадчык кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1995; у 1995–2009 – дырэктар, у 1997–2009 – навуковы кіраўнік, у 2009–2023 – загадчык лабараторыі клінічнай і эксперыментальнай мікрабіялогіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2000), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), медаль "За доблестный труд" (1971), ордэн Пашаны (2017) і інш.
    Памёр 10.01.2025.

        Варыянтная форма
    Cіtoŭ, Leanіd Pâtrovіč (1946—2025)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (Мінск). Дырэктар
    Титов, Леонид Петрович (доктор медицинских наук ; микробиология ; иммунология ; 1946—2025) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...