unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Яшчанка, Васілій Конанавіч (доктар фармацэўтычных навук ; 1919–1983)

    Нарадзіўся 23.02.1919, в. Кісялькі, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць. Фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1977), дацэнт (1959). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войн.
    Адукацыя: ... медыцынскі політэхнікум (лабарантскае аддзяленне, 1935), Днепрапятроўскі фармацэўтычны інстытут (1951).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія лекаў; аналітычная хімія лекавых сродкаў; арганізацыя і эканоміка фармацыі; фармацэўтычная адукацыя.
    Месца працы, пасада: бальніца г. Магілёва (1935–1937, лабарант), санаторый "Чарніцы" (Віцебская вобласць; 1937–1938, загадчык лабараторыі), Днепрапятроўскі медыцынскі інстытут (1945–1946, лабарант), Днепрапятроўскі фармацэўтычны інстытут (з 1951, выкладчык кафедры тэхналогіі лекаў і галенавых прэпаратаў, у 1952–1961 – загадчык кафедры), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1961, дацэнт кафедры тэхналогіі лекавых форм, у 1961–1979 – загадчык кафедры, адначасова ў 1961–1969 – дэкан фармацэўтычнага факультэта).
    Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, медаль "За оборону Ленинграда", знак "Отличнику здравоохранения" (1973) і інш.
    Памёр 00.00.1983, пахаваны на могілках Мазурына, г. Віцебск.

        Варыянтная форма
    Âščanka, Vasilij Konanavič (1919–1983)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Фармацэўтычны факультэт
    Ященко, Василий Кононович (доктор фармацевтических наук ; 1919–1983) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследования в области технологии фармацевтических препаратов, содержащих макро- и микроэлементы : автореферат диссертации ... доктора фармацевтических наук : 15.00.01 / Ященко Василий Кононович. ― Львов, 1975.
    Материалы к химическому составу аморфы кустарниковой (Amorfa fruticosa L.) : автореферат диссертации ... кандидата фармацевтических наук / В. К. Ященко. — Днепропетровск, 1954.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Ященко Василий Кононович — первый доктор фармацевтических наук в БССР по технологии лекарств / Е. Г. Эльяшевич // Военная медицина. — Минск, 2012. — № 3. — С. 155—157.
    Зал Славы беларуской [т. е. белорусской] фармации / Г. В. Годовальников // Рецепт. — 2018. — № 2. — С. 279—288. — В содержании: Ященко Василий Кононович.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.