unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Леановіч, Антаніна Лаўрэнцьеўна (доктар медыцынскіх навук ; неўралогія ; 1929—2020)

    Нарадзілася 15.01.1929, г. Барысаў, Мінская вобласць. Неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1972).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне патагенезу, дыягностыкі і лячэння рассеянага склерозу, лейкаэнцэфалітаў, полірадыкуланеўрытаў; прафілактыка і лячэнне неўралагічных ускладненняў сіндрому алкагольнай залежнасці.
    Месца працы, пасада: 2-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1951–1952); Мінская абласная клінічная бальніца (1952–1954); Беларускі навукова-даследчы інстытут неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1954–1961, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1961–1992; кафедра неўралогіі і фізіятэрапіі, асістэнт, дацэнт, прафесар, з 1973 – загадчык кафедры неўрапаталогіі); Мінскі гарадскі клінічны наркалагічны дыспансер (1992–2013, кансультант-неўролаг).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1979) і інш.
    Памерла 22.05.2020.

        Варыянтная форма
    Leanovič, Antanina Laŭrènc'eŭna (1929—2020)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Леонович, Антонина Лаврентьевна (доктор медицинских наук ; неврология ; 1929—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    К дифференциальной диагностике и патогенезу некоторых демиелинизирующих заболеваний нервной системы : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / А. Л. Леонович. — Москва, 1968.
    Леановіч Антаніна Лаўрэнцьеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 170.
    Леонович Антонина Лаврентьевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 195—196.
    Леонович Антонина Лаврентьевна // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 50—51.
    Антонина Лаврентьевна Леонович – первая женщина-профессор по неврологии в Республике Беларусь / А. И. Кудлач // Здравоохранение. — 2017. — № 1. — С. 68—71 : фот.
    Сайт БелМАПа. Персанальная старонка.
    Сайт БелМАПО. Некралог.