Справка
Нарадзіўся 01.02.1924, г. Валожын, Мінская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955; аспірантура, 1961).
Навуковыя інтарэсы: абдамінальная хірургія; ваенна-палявая хірургія; неадкладная хірургія; гнойныя інфекцыі; шок (патагенез і лячэнне); хімічныя атручэнні і апёкі; гісторыя медыцыны.
Месца працы, пасада: Вязынская сельская бальніца (Вілейскі раён, Мінская вобласць; з 1955, загадчык бальніцы), Ільянская бальніца (Вілейскі раён; з 1956, загадчык хірургічнага аддзялення), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1961, асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі, кіраўнік курса ваенна-палявой хірургіі), Магілёўскі абласны аддзел аховы здароўя (з 1976, галоўны хірург), Урачэбна-санітарная служба Беларускай чыгункі (з 1978, галоўны хірург), часопіс "Здравоохранение" (1991–1996, рэдактар аддзела).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі "За отвагу", "За взятие Кенигсберга" і інш.
Варыянтная форма
Borys, Alâksandr Ivanavič (нар. 1924) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Функциональные и морфологические изменения органов пищеварения и почек при химических ожогах пищевода и их лечение в остром периоде (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.27 / Борис Александр Иванович. ― Минск, 1973.
Особенности послеоперационных рубцов у больных с ожогом пищевода (клинико-морфологическое и гистохимическое исследование) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / А. И. Борис. ― Минск, 1962.
Анкета вучонага (без анкеты).
Борыс Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 219.
Борис Александр Иванович (к 90-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2014. — № 2. — С. 74.
Борис Александр Иванович (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Беларуси. —1994. — № 2. — С. 73.
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.