unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мухін, Мікалай Дзмітрыевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; аграномія ; 1907—1996)

    Нарадзіўся 15.02.1907, в. Арэфіна, Смаленская губерня (сучас. Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць). Аграном, спецыяліст у галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963), прафесар (1964). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1935).
    Навуковыя інтарэсы: селекцыя збожжавых культур.
    Месца працы, пасада: Пятроўская МТС, Карэлія (1936–1937); Беларуская дзяржаўная селекцыйная станцыя (1937–1941, навуковы супрацоўнік, з 1939 – намеснік дырэктара; 1946–1956, з 1949 – дырэктар); Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства, Жодзіна (з 1956, загадчык аддзела селекцыі збожжавых культур, у 1961–1978 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1978– 1987 – загадчык аддзела селекцыі і першаснага насенняводства збожжавых культур, і адначасова ў 1971–1978 – кіраўнік Заходняга селекцыйнага цэнтра па збожжавых культурах).
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навук БССР" (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1973), ордэны Чырвонай Зоркі (1945), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977), Леніна () і інш.
    Памёр 03.03.1996.

        Варыянтная форма
    Muhin, Mіkalaj Dzmіtryevіč (1907—1996)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (Жодзіна)
    Мухин, Николай Дмитриевич (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; 1907—1996) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Селекция пшеницы в Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук / Н. Д. Мухин. — Минск, 1962.
    Мухін Мікалай Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 45.
    Мухин Николай Дмитриевич // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : профессора и выпускники — заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / А. Р. Цыганов, А. С. Чечёткин, В. М. Лившиц. — Горки, 2019. — С. 87—88.
    Научное наследие выдающегося селекционера : (к 110-летию со дня рождения профессора Н. Д. Мухина) / Э. П. Урбан // Земледелие и защита растений. — 2017. — № 2. — С. 49—52 : фот.
    Сайт "Википедия".