Справка
Нарадзіўся 04.09.1945, г. Батумі, Грузія. Гастраэнтэролаг. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (2005). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1969), Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР (аспірантура, 1974).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка стандартызацыі менеджменту гастраэнтэралагічных захворванняў на аснове прынцыпаў доказнай гастраэнтэралогіі з акцэнтам на клініка-патафізіялагічныя абгрунтаванні стандартызацыі і аптымізацыі.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974–1977, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі біяхіміі нейрагармонаў ЦНДЛ; 1981–1990, кафедра ўнутраных хвароб, асістэнт, дацэнт); 1-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1977–1981, урач, з 1980 – загадчык гастраэнтэралагічнага аддзялення); Навукова-практычнае лячэбна-аздараўленчае прадпрыемства "Гастросана" (1991–1994, дырэктар); Рэспубліканскі спецыялізаваны цэнтр гастраэнтэралогіі (1994–1999, дырэктар); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 2000, кафедра гастраэнтэралогіі і нутрыцыялогіі, загадчык). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2006), значок "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2007) і інш.
Варыянтная форма
Marahoŭski, Ûryj Harytonavіč (нар. 1945) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Клиническое значение липопероксидхолии. Везикулярно-липопероксидная гипотеза патогенезахронического холецистита : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.05 / Мараховский Юрий Харитонович. — Москва, 1990.
Мараховский Юрий Харитонович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 97—99.
Мараховский Юрий Харитонович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 33—34.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.