unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бранавец, Іван Нічыпаравіч (доктар медыцынскіх навук ; гастраэнтэралогія ; нар. 1932)

    Нарадзіўся 01.03.1932, в.Камароўка, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Гастраэнтэролаг, дыетолаг. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1984). Галоўны дыетолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1989–2001).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1963).
    Навуковыя інтарэсы: захворванні біліярнай сістэмы і печані; язвавая хвароба; харчаванне здаровых і хворых; выяўленне асаблівасцей функцыянальнага стану сардэчна-сасудзістай сістэмы ў хворых хранічнымі захворваннямі жоўцевых шляхоў і печані.
    Месца працы, пасада: Мялешкавіцкі ўрачэбна-амбулаторны ўчастак, Слуцкі раён (1956); Ісернская ўчастковая бальніца, Слуцкі раён (1956–1958, галоўны ўрач); Слуцкая гарадская бальніца (1959, урач-тэрапеўт); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1962–2011; у 1970–1973 – дэкан тэрапеўтычнага факультэта, у 1980–2000 – загадчык кафедры гастраэнтэралогіі, з 2000 – прафесар кафедры гастраэнтэралогіі і і нутрыцыялогіі); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2012, 3-я кафедра ўнутраных хвароб, прафесар).
    Узнагароды: значок "Отличник здравоохранения" і інш.

        Варыянтная форма
    Branavec, Ivan Nіčyparavіč (нар. 1932)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Броновец, Иван Никифорович (доктор медицинских наук ; гастроэнтерология ; род. 1932) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Функциональное состояние сердечно-сосудистой системы у больных хроническими заболеваниями желчных путей и печени : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.05 ; 14.00.06 / Броновец Иван Никифорович. — Москва, 1983.
    Бранавец Іван Нічыпаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 240.
    Броновец Иван Никифорович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 96–97.
    Броновец Иван Никифорович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 35.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.