Справка
Нарадзіўся 25.02.1921, станцыя Краматорская, Бахмуцкі павет, Данецкая губерня, Украіна (сучас. г. Краматорск, Данецкая вобласць). Ваенны ўрач. Кандыдат медыцынскіх навук (1954), дацэнт (1959). Палкоўнік медыцынскай службы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ваенна-медыцынская акадэмія Чырвонай Арміі імя С. М. Кірава (Самарканд, 1942; Ленінград, ад'юнктура, 1949).
Навуковыя інтарэсы: ваенная медыцына; арганізацыя медыцынскага забеспячэння баявых дзеянняў і войскаў.
Месца працы, пасада: Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (1949–1950, саветнік па ваеннай медыцыне ў Карэйскай народнай арміі); Куйбышаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951–1957); Чэлябінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958–1959); Андыжанскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959–1960); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1961–1977, загадчык кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі); Беларускі навукова-даследчы санітарна-гігіенічны інстытут (1977–2000, старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 – кіраўнік аддзела планавання перспектыўнага аховы здароўя).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, больш за 30 медалёў, Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР (1968).
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Maiseeŭ, Viktar Mihajlavič (1921— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Дысертацыя па пытанні арганізацыі медыцынскага забеспячэння баявых дзеянняў і войскаў.
Моисеев Виктор Михайлович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 93—94.
Моисеев Виктор Михайлович // Книга памяти ветеранов Великой Отечественной войны – сотрудников республиканского унитарного предприятия "Научно-практический центр гигиены". — Гомель, 2022. — С. 121—122.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі послядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.