unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кляўзунік, Іван Зіноўевіч (доктар медыцынскіх навук ; анестэзіялогія і рэаніматалогія ; 1925—2008)

    Нарадзіўся 29.03.1925, в. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1970). Галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1964–1990).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954; аспірантура, 1959).
    Навуковыя інтарэсы: методыкі гіпатэнзіўнага наркозу; фармакалагічныя аспекты анестэзіі; гіпербарычная аксігенацыя.
    Месца працы, пасада: Упраўленне будаўніча-аднаўленчых работ Беластоцкай чыгункі, Літва (1944–1946); Гомельскі раённы аддзел аховы здароўя (1954–1956, загадчык), адначасова 3-я гарадская бальніца г. Гомеля (асістэнт хірургічнага аддзялення); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1959–1961 і 1999–2008, кафедра агульнай хірургіі, асістэнт); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1961–1999; з 1963 – дацэнт кафедры грудной хірургіі і анестэзіялогіі, у 1968–1990 – кафедра анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, загадчык кафедры, адначасова ў 1970–1980 – дэкан хірургічнага факультэта, з 1990 – прафесар).
    Узнагароды: медаль "За доблестный труд" (1970), значок "Отличник здравоохранения" і інш.
    Памёр 01.11.2008.

        Варыянтная форма
    Klâŭzunik, Іvan Zіnoŭevіč (1925—2008)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
    Клявзуник, Иван Зиновьевич (доктор медицинских наук ; анестезиология и реаниматология ; 1925—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Искусственная вентиляция легких у детей во время наркоза : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 777 / И. З. Клявзуник. — Москва, 1969.
    Кляўзунік Іван Зіноўевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 356.
    Клявзуник Иван Зиновьевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 87—88. (Дата смерці: 01.11.2008.)
    Клявзуник Иван Зиновьевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 83—84.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Дата смерці: 03.11.2008.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.